Звярыце маё прачытанне са сканам паказальніка злева і з выразкай з эканамічных прымечанняў (пад кожным
радком — запіс таго ж нумара ў падрабязных табліцах; клік — павялічыць). Дзе памылка — выберыце «выправіць» і ўпішыце
правільны варыянт (па жаданні — крыніцу). Потым націсніце «Адправіць праўкі». Рэгістрацыя не патрэбная.
Асабліва важныя нумары ўчасткаў: у паказальніку яны зведзеныя фігурнымі дужкамі адразу да некалькіх
радкоў, таму нумар і частку лёгка аднесці не да таго ўладальніка — калі нумар няправільны, упішыце яго
ў другое поле (напрыклад «69/6, 70/6»). Памылку ў адным уладальніку можна таксама паведаміць проста з
выплыўнога акна на
карце.
Адсутнасць ⚠ нічога не гарантуе: прачытанне звяралася з другой мадэллю, але на фігурных
дужках абедзве памыляюцца аднолькава — у блоку «П» абедзве зрушылі нумары роўна на адзін радок, і разыходжання
не ўзнікла. Надзейныя толькі запісы з зялёнай пазнакай «нумар звераны са сканам» — іх праверыў чалавек.